Дзеці Аліндаркі - Ольгерд Иванович Бахаревич
Книгу Дзеці Аліндаркі - Ольгерд Иванович Бахаревич читаем онлайн бесплатно полную версию! Чтобы начать читать не надо регистрации. Напомним, что читать онлайн вы можете не только на компьютере, но и на андроид (Android), iPhone и iPad. Приятного чтения!
Шрифт:
Интервал:
Закладка:
Урэшце яна змоўкла. У пакой пракраўся вечар. Хутка меўся прыйсьці брат. Ён насыпаў ёй семак, яна падсунулася бліжэй да сьцяны, яна пачувалася ўсё вальней, і гэта было яму на руку. Яна думала, ён уключыць ёй нешта. Ня вытрымала ягонага маўчаньня:
«Пастаў штосьці, нейкае відэа? Га?»
«Я думаў, ты не глядзіш такое», — змрочна сказаў доктар, падымаючыся з канапы і завешваючы фіранкі.
«Я разумею Язык!» — замахала яна рукамі. — «Уключы! Ці музыку пастаў… Гэта ж твой пакой? Мы нікому ня будзем перашкаджаць?»
Ён уключыў музыку, нейкую баляду, дыск, узяты ў брата, і сеў каля яе ног.
«Я хачу цябе папрасіць пра нешта», — сказаў ён нягучна і паглядзеў ёй у вочы.
Яна замаўчала, затузалася на месцы, зашчоўкала семкамі.
«Ты ж мой сябра, праўда?» — спытаў доктар. — «Тады ты мне не адмовіш».
«А калі адмоўлю?» — спытала яна, так гаркава склаўшы вусны, што ўнутры ў доктара нешта варухнулася.
«Тады мы перастанем быць сябрамі», — сказаў ён маркотна. — «Бо мне здалося, ты мне давяраеш… І наогул».
«Я давяраю», — сказала яна ў прыцемках. — «Толькі не рабі са мной нічога».
Ён нэрвова засьмяяўся і сам сябе аблаяў за гэта. Аднак яна ўсё роўна нічога не пабачыла. Доктар падсеў да яе і ўзяў у рукі ліхтарык. Іхныя твары былі зусім блізка.
«Пакажы мне сваю…» — сказаў ён нечакана хрыпатым голасам. Яна замерла. — «Раскрый рот і пакажы мне тую сваю костачку…»
«Што гэта?» — яна намацала ў ягонай руцэ ліхтарык. — «Навошта?»
«Так трэба», — сказаў ён і уключыў яго. — «Адкрывай!»
«Я ня буду!» — яна хацела вырвацца, але ён трымаў яе. — «Ты зробіш зараз са мной нейкую брыдоту! Я не хачу!»
Доктар падумаў, што лепш за ўсё будзе адпусьціць яе. Падзейнічала. Спачатку яна кінулася да дзьвярэй, але не мінула і пяці хвілін, як ён пачуў яе крокі, адчуў яе руку на сваіх валасах.
«Ну добра», — сказала яна з доўгім уздыхам. — «Глядзі».
Ён ня бачыў, але пачуў, як вільготна цмокнуў яе рот, падняўся, уключыў ліхтарык. У яе роце было чырвона і пахла семкамі. На вуснах дзе-нідзе вісела семкавае шалупіньне. Доктар пачаў ліхаманкава параўноўваць свой рот, вывучаны ім амаль дасканала, зь ейным, такім маленькім і загадкавым. Яна дрыжэла. У гэтым неглыбокім, цёмным роце пачала зьбірацца сьліна. Доктар не адчуваў агіды. Ён шукаў костку. І тут дзяўчынка кашлянула. З-пад скуранога выгіну, такога напятага і пунсовага, што яго хацелася пракалоць іголкай, вызірнула і зноў схавалася нешта вострае, з разарваным эпітэліем на канцы.
«Я вижу ее», — сказаў доктар. — «Вижу эту косточку. Спасибо, Маша. Можешь идти домой».
Яна так і стаяла, з разяўленым ротам.
«Ну!» — крыкнуў ён. — «Пошла! Пошла домой!»
У той вечар ён узяў сабе бутэльку малінавага лікёру, пайшоў да рэчкі і ўпершыню ў жыцьці напіўся. На самоце, бачачы перад сабой у вадзе гэтую костачку, чуючы, як псуюць мову на тым беразе прыдуркаватыя дзеці цесьляроў і хлебаробаў. Потым ён стаяў, нахіліўшыся над вадой, і яго ванітавала проста на трэснуты адбітак навечна прапісанага ў мястэчку месяца. І разам з ванітамі зь яго сыходзілі нерашучасьць і страх. А ў галаве тупым болем абвяшчаў пра сваё паўстаньне з пустэчы ягоны малады і беспрытульны геній.
Так ён адчуў сябе сапраўдным доктарам.
6. ТОЛЬКІ ДУРАНЬ ДАВЯРАЕ ЎЗБОЧЫНЕ АБСАЛЮТНА ПУСТОЙ ДАРОГІ
Толькі дурань давярае ўзбочыне абсалютна пустой дарогі. Дурань — або бацька дваіх дзяцей, якія цяпер немаведама дзе і якіх ён мусіць знайсьці. Знайсьці да таго, як прыйдзе ноч. Такую ён сабе паставіў задачу. І вось ён скідвае хуткасьць і вырульвае да ўзбочыны. Адлегласьць паміж машынай і вясковай дзяўчынкай, што ідзе басанож уздоўж гэтай абсалютна пустой дарогі, робіцца ўсё меншай. Дзяўчынка была падобная да папяровага пакета, які гоніць вецер. Яшчэ ня позна ўцячы, так у яе нічога і не спытаўшы. Бацька ўздыхнуў і паклаў галаву на стырно.
Ён заўважыў дзяўчынку яшчэ здалёк і адразу ж машынальна павялічыў хуткасьць. А потым запаволіў, назіраючы за дзіцём у люстэрка задняга агляду. І гэта ўжо выглядала падазрона. Яму падалося, дзяўчынка, пабачыўшы, як мэтраў за паўсотні ад яе павольна спынілася машына, таксама запаволіла крок.
Сорамна дзяўчынцы хадзіць адной па ўзбочыне пустой дарогі. Хаця тут, у вёсках, яны не пераймаюцца такімі пытаньнямі. Таму ў тутэйшых дзяцей такое кароткае дзяцінства. Таму ў іхных бацькоў такое даўгое жыцьцё. Бо яно пачынаецца раней. І пачынаецца на ўзбочыне — пакуль іншыя праносяцца міма на сваіх дзікіх машынах.
Вось зараз ён зь ёй загаворыць. Пераадолее сябе і загаворыць. Дарога і праўда абсалютна пустая — здаецца, на іх — мужчыну ў брудным легкавіку і дзяўчынку, якая ідзе па ўзбочыне — глядзіць толькі лес, і гэты лес нікому нічога ня скажа. Яны пагутараць крыху, і ён паедзе далей, ні з чым, у роспачы, як і раней, ня маючы добрага пляну. А яна пойдзе сваёй дарогай, сваёй узбочынай, з пункту А у пункт Б. Загаварыць зь ёй — чыстае вар'яцтва. Бо калі зь ёй нешта здарыцца, з гэтай такой самай чыстай, як ягонае вар'яцтва, дзяўчынкай, калі яна зьнікне, калі яе знойдуць забітай або са спаскуджаным целам, калі нехта яе пакрыўдзіць і яна раскажа пра гэта бацькам — абавязкова адшукаецца нехта, хто бачыў.
Бачыў, як ён спыніў машыну, як адчыняў дзьверцы, як гаварыў зь ёй. І ніхто не паверыць, што ён спытаў толькі — «Ці не сустракала ты тут дваіх дзяцей, незнаёмых, такіх… такіх у шортах і белых майках?»
«Не, я ня бачыла».
«Іх завуць Лёся і Лёччык».
«Такіх імёнаў не бывае, дзядзьку. Вы, дзядзечку, напіліся, мабыць. У вас з рота такі дух ідзе».
«Не, піў я ўчора. Я выпіў няшмат. Мо грамаў дзьвесьце. А сёньня толькі плакаў. Чаму ты кажаш, што не бывае такіх імёнаў? Вось цябе як завуць? Жанна? Аксана? Я так і думаў. А іх Лёся і Лёччык. Нармальныя імёны. І ў аднаго зь іх у руках кніжка. Вельмі старая кніжка…»
«Не, дзядзьку. Ня бачыла».
«Мне дужа трэба іх знайсьці. Мо чула ад каго з дарослых, што яны бачылі, га?»
«Не, ня чула. Я ўсіх тут знаю».
«Шкада».
«Але нашто яны вам, дзядзьку?»
«Хто? Лёся і Лёччык? Бо я люблю іх. Ты таксама будзеш усё жыцьцё шукаць тых, каго любіш. Проста ты яшчэ малая.
Прочитали книгу? Предлагаем вам поделится своим отзывом от прочитанного(прослушанного)! Ваш отзыв будет полезен читателям, которые еще только собираются познакомиться с произведением.
Уважаемые читатели, слушатели и просто посетители нашей библиотеки! Просим Вас придерживаться определенных правил при комментировании литературных произведений.
- 1. Просьба отказаться от дискриминационных высказываний. Мы защищаем право наших читателей свободно выражать свою точку зрения. Вместе с тем мы не терпим агрессии. На сайте запрещено оставлять комментарий, который содержит унизительные высказывания или призывы к насилию по отношению к отдельным лицам или группам людей на основании их расы, этнического происхождения, вероисповедания, недееспособности, пола, возраста, статуса ветерана, касты или сексуальной ориентации.
- 2. Просьба отказаться от оскорблений, угроз и запугиваний.
- 3. Просьба отказаться от нецензурной лексики.
- 4. Просьба вести себя максимально корректно как по отношению к авторам, так и по отношению к другим читателям и их комментариям.
Надеемся на Ваше понимание и благоразумие. С уважением, администратор knigkindom.ru.
Оставить комментарий
-
Гость Светлана26 июль 20:11 Очень понравилась история)) Необычная, интересная, с красивым описанием природы, замков и башен, Очень переживала за счастье... Ледяной венец. Брак по принуждению - Ульяна Туманова
-
Гость Диана26 июль 16:40 Автор большое спасибо за Ваше творчество, желаю дальнейших успехов. Книга затягивает, читаешь с удовольствием и легко. Мне очень... Королевство серебряного пламени - Сара Маас
-
Римма26 июль 06:40 Почему героиня такая тупая... Попаданка в невесту, или Как выжить в браке - Дина Динкевич