Дзеці Аліндаркі - Ольгерд Иванович Бахаревич
Книгу Дзеці Аліндаркі - Ольгерд Иванович Бахаревич читаем онлайн бесплатно полную версию! Чтобы начать читать не надо регистрации. Напомним, что читать онлайн вы можете не только на компьютере, но и на андроид (Android), iPhone и iPad. Приятного чтения!
Шрифт:
Интервал:
Закладка:
«Стойте!» — закрычаў ён. — «Здесь еще один!»
Павісла цішыня.
«Еще один ребенок!»
І чалавек у фуражцы вывеў з балькона хлопчыка — трохі ніжэйшага за Лёсю, але шырэйшага ў плячах.
Зусім голага хлопчыка.
«Это ваш ребенок?» — грозна спытала жанчына ў футравай шапцы.
Бацька кіўнуў, але гэтага было мала.
«Это твой братик?» — запыталіся ў Лёсі, і яна кіўнула таксама.
«Как тебя зовут?» — сказала грозная цётка, але з-за яе сьпіны крыкнулі:
«Да оденьте же его!»
«Сволач», — сказаў міліцыянт, паглядзеўшы на бацьку, і закруціў яму ззаду рукі — было чуваць, як хруснулі косткі. — «Убіваць такіх нада!»
«А я тебе говорил: не шниткай! Не надо здесь у нас шниткать!» — бацька павярнуўся на гэты голас і пабачыў, што з пляцоўкі ў кватэру зазірае сусед, той самы, якому падалося некалі, што Лёся плача. Сьмешна. Бацька ніколі ня бачыў, як плача ягоная дачка.
Вось чым усё скончылася, Жыдзе.
За сьпінай суседа стаялі дзеці — цэлы вывадак. Дзеці, якія ўмелі гаварыць, якім ні ад кога ня трэба было хавацца. Цікава, ці зрабіліся яны з гэтай прычынай шчасьлівыя? Дзеці, народжаныя проста так. Безь ніякай місіі. Дзеці глядзелі на яго зь цікаўнасьцю, у іхных вялікіх вачах не было ні нянавісьці, ні нават асуджэньня. А хлопчык, якога знайшлі на бальконе, глядзеў на іх. Ён быў зусім падобны да звычайнага хлопчыка — і ўсё ж было ў ім нешта нетутэйшае. Быццам ён быў сын замежнага шпіёна або проста інтурыста.
«Как тебя зовут, малыш?» — запыталася маладая дзяўчына з фотаапаратам, нацэленым Лёсінаму брату проста ў твар.
«Я лёччык», — сказаў хлопчык і паглядзеў спадылба на мэдычную брыгаду, трох маладых санітараў і п’яную лекарку з чамаданчыкам, якая ня ведала, зь якога боку да яго падступіцца.
«Я лёччык», — сказаў ён яшчэ раз, усьлед бацьку, якога выводзілі з пакоя. Гучна. Так, каб ён запомніў. І ён запомніў. Раніца, туман за акном, пах і шум чужых людзей там, дзе ён быў шчасьлівы, мітусьня, шоргат папераў, раскіданыя па падлозе алоўкі, брудныя сьляды на падлозе, словы, словы, словы, і гэты дзіцячы бас ягонага сына, такі знаёмы — быццам ён жыў тут зь імі заўжды і чытаў тыя самыя кніжкі.
10. ГЭТА БУДЗЕ САМАЯ ЛУЧШАЯ СВАДЗЬБА Ў ВАШАЙ ЖЫЗЬНІ
«Гэта будзе самая лучшая свадзьба ў вашай жызьні», — сказала бабуля, нахіліўшыся да ямы, і захіхікала. А потым падазрона прыгледзелася да Лёсі:
«Ён цябе ня мацаў? Ня мацаў ноччу, га? А то штота майка на табе надта памятая… Ты мне глядзі, унучак, у мяне ўсё даўжно быць як у людзей. Сагласна традзіцыям!»
Вясельнымі прыгатаваньнямі бабуля пачала займацца з самай раніцы. Для Лёсі яна спляла вянок з васількоў, а для Лёччыка знайшла саламяны. А яшчэ для іх быў падрыхтаваны цэлы мех крапівы. Крапіву яны ня бачылі, але бабуля гучна камэнтавала ўсё, што робіць, седзячы на самым краі ямы, і яны, дзівячыся, слухалі, і голад ужо павіскваў у іхных жыватах, а голас зьверху ціснуў, як накрыўка:
«Пашыю вам касьцюмы з крапівы, добрая крапіва, гаючая, адразу ўсю дурату з галоваў выб’е. Як пачнёце там унізе поўзаць, ды аб зямлю чухацца, уся кожа зьлезе… Я люблю, калі кожа аж чуць ня злазіць. Некалі, як маладая была, дык такі псарыяз мела — і такія вось байструкі, як вы, адварочваліся, гідзіліся, крычалі, што я заразная… А зараз вы, дзеткі, заразнымі пабудзеце, а я пагляджу!»
І бабуля зайшлася ці то сьмехам, ці то кашлем, не разабраць. Лёччык і Лёся падумалі — адначасова, бо думкі іхныя таксама сядзелі цяпер у адной яміне, абняўшыся — што мець бабулю не заўсёды бывае прыемна.
«Цяпер яны там думаюць, што я памерла даўно», — працягвала бабуля. — «А я і праўда для іх памерла, хату сваю спаліла ў райцэнтры, не пустую, ясная ж рэч, я ляльку зрабіла, бамжыху адну злавіла пад мастом, у хату прывяла — а яны там падумалі, што гэта я ў той хаце была. А не было мяне там! Я ў лес пайшла, лес мяне быстра палячыў, у мяне цяпер такая кожа чыстая, і што ты, дзеўка, мне завідуеш! Завідуеш, га?»
«Па-мойму, у бабулі ёсьць фантазія», — сказала Лёся. — «Калі я хадзіла ў школу, я так хацела, каб у мяне была фантазія. Таму што калі фантазія, можна да Брэмэну нават бяз мапы дайсьці».
«У бабулі ёсьць фантазія», — пагадзіўся Лёччык. — «Толькі яна ня ведае, што зь ёй рабіць. Гэта калі б мне далі нож, а ў мяне не было б рук, каб яго трымаць».
«У цябе быў бы рот», — сказала Лёся. — «Рот з зубамі. І ты б схапіў зубамі нож і разрэзаў бы ўсё, што хацеў».
«Я і зубамі магу», — Лёччык чхнуў, не міргаючы гледзячы на Лёсю. — «Паглядзі, якія вострыя».
І ён адкрыў рот, і Лёся правяла ўказальным пальцам па ягоны зубах — як па лязу пілы.
«Не разгаварваць там!» — крыкнула зьверху бабуля. — «Скора будзе гатова ваша ўкрашэніе! Скіну вам, і каб надзелі зараз жа!»
«А калі не надзенем?» — спытала Лёся, задраўшы галаву да сьвятла, у якім плаваў сухі кветачны пыл.
«Тады наказаніе», — падумаўшы, прапяяла бабуля, быццам скончыўшы куплет нейкай песьні. — «Ня буду вас ні карміць, ні паіць, пакуль не надзенеце. Але штота вы разгаварыліся. Скора, скора будуць вам свадзебныя падаркі! Маўчы там, гаўнюк! Вось я зараз табе сваю іглу пакажу — мо тады цішэйшы будзеш, смаркач!»
І бабуля, зноў нахіліўшыся над ямінай, працягнула руку так, каб пальцы яе трапілі на сьвятло — тое самае сьвятло, якое бачылі Лёся і Лёччык з дна сваёй магілы. Іголка і праўда была салідная, доўгая, тоўстая, касьцяная, спэцыяльная іголка для таго, каб шыць строі з крапівы, каб паказваць яе дзецям, што сядзяць пад зямлёй і якім трэба ў горад Брэмэн. І пальцы ў бабулі таксама выглядалі цяпер, як іголкі. Такія ж выцягнутыя, жаўтаватыя, з вострымі кіпцямі на канцах.
«Радзіва будзеце слухаць», — вырашыла бабуля, задаволеная эфэктам. — «Уключу вам радзіва, каб ня нудзіліся маладыя. Ой, наражаеш ты мне мясца, нявестачка… Слухай музыку,
Прочитали книгу? Предлагаем вам поделится своим отзывом от прочитанного(прослушанного)! Ваш отзыв будет полезен читателям, которые еще только собираются познакомиться с произведением.
Уважаемые читатели, слушатели и просто посетители нашей библиотеки! Просим Вас придерживаться определенных правил при комментировании литературных произведений.
- 1. Просьба отказаться от дискриминационных высказываний. Мы защищаем право наших читателей свободно выражать свою точку зрения. Вместе с тем мы не терпим агрессии. На сайте запрещено оставлять комментарий, который содержит унизительные высказывания или призывы к насилию по отношению к отдельным лицам или группам людей на основании их расы, этнического происхождения, вероисповедания, недееспособности, пола, возраста, статуса ветерана, касты или сексуальной ориентации.
- 2. Просьба отказаться от оскорблений, угроз и запугиваний.
- 3. Просьба отказаться от нецензурной лексики.
- 4. Просьба вести себя максимально корректно как по отношению к авторам, так и по отношению к другим читателям и их комментариям.
Надеемся на Ваше понимание и благоразумие. С уважением, администратор knigkindom.ru.
Оставить комментарий
-
Гость Светлана26 июль 20:11 Очень понравилась история)) Необычная, интересная, с красивым описанием природы, замков и башен, Очень переживала за счастье... Ледяной венец. Брак по принуждению - Ульяна Туманова
-
Гость Диана26 июль 16:40 Автор большое спасибо за Ваше творчество, желаю дальнейших успехов. Книга затягивает, читаешь с удовольствием и легко. Мне очень... Королевство серебряного пламени - Сара Маас
-
Римма26 июль 06:40 Почему героиня такая тупая... Попаданка в невесту, или Как выжить в браке - Дина Динкевич